СТАРЫ́Я ЮРКО́ВІЧЫ,
вёска ў Ляхаўскім с/с Любанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на Пд ад г. Любань, 172 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Урэчча. 586 ж., 200 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі доўгачасовае паселішча (ад часоў неаліту да эпохі феадалізму).
т. 15, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)